3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Якімі будуць зімовыя Алімпійскія гульні - 2026
Аўтар:Крысціна Камыш
Да зімовай Алімпіяды ў Італіі застаецца менш як месяц. Атлеты працягваюць барацьбу за ліцэнзіі, а арганізатары наводзяць глянец.
Галоўны форум чатырохгоддзя стартуе ўжо 6 лютага
Дуэт мегаполіса і гор, урбаністыкі і прыроды. Сімбіёз гламурнага Мілана і самотнага курорта Карціна-д'Ампеца на схілах Альпаў. Ужо 6 лютага ўсе позіркі спартыўнай грамадскасці (у тым ліку і нашы) звернуцца да алімпійскай Італіі.
Гэты форум - першы ў гісторыі Белых Гульняў з такім роскідам спаборніцкіх аб'ектаў. Так паміж двума галоўнымі гарадамі больш як 400 кіламетраў. Для параўнання, ад Пекіна да Чжанцзякоу, якія прымалі Алімпіяду ў 2022-м, было ўсяго 180 (больш падрабязна - глядзіце відэа).















