3.70 BYN
2.99 BYN
3.48 BYN
Эксперт: Захад супраць ШАС, таму што зацікаўлены ў захаванні аднапалярнай светабудовы
СМІ калектыўнага Захаду не абышлі бокам саміт ШАС, а гэта значыць, што праца па фарміраванні шматпалярнага свету з правільнымі каштоўнасцямі ідзе прадуктыўна.

Вячаслаў Даніловіч, доктар гістарычных навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Безумоўна, саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прайшоў у Цяньцзіні, ярка дэманструе, што ШАС - адзін з наймацнейшых цэнтраў шматпалярнай светабудовы, якая фарміруецца. Яна грунтуецца на ключавых прынцыпах узаемапавагі, суверэнітэту і інтарэсаў дзяржаў. Натуральна, кіруючыя эліты калектыўнага Захаду зацікаўлены ў тым, каб захаваць несправядлівую, аднапалярную геапалітычную светабудову, у якой пануе калектыўны Захад, што дыктуе свае інтарэсы і каштоўнасці ўсім іншым народам і дзяржавам свету. Але для нас і для пераважнай большасці сучаснага насельніцтва свету такія рэчы непрымальныя. Таму адсюль той негатыўны флёр, які мы назіраем у СМІ калектыўнага Захаду наконт саміту ШАС. Ён ярка дэманструе, што шматпалярны свет фарміруецца, дзяржавы, якія зацікаўлены ў яго фарміраванні, гатовыя адстойваць свае інтарэсы".