3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Эстонія абвінаваціла Расію ў парушэнні паветранай прасторы
Парушэння паветранай прасторы Эстоніі не было - гэта заявілі ў Мінабароны Расіі. 19 верасня тры знішчальнікі МіГ-31 здзейснілі планавы пералёт з Карэліі на аэрадром у Калінінградскую вобласць і не адхіляліся ад курсу. Маршрут палёту пралягаў над нейтральнымі водамі акваторыі Балтыйскага мора на адлегласці больш чым 3 км ад вострава Вайндло, паведамілі ў расійскім Мінабароны.
Заява стала адказам на істэрыку Таліна: нібы тры расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі на 12 хвілін. Амерыканскі прэзідэнт ужо стрымана пракаменціраваў сітуацыю.
"Што ж, мне трэба з гэтым разабрацца. Мне гэта не падабаецца. Мне не падабаецца, калі такое адбываецца. Гэта можа быць вялікай праблемай, але я дам вам знаць пазней", - выказаўся Трамп.
Куды больш рэзка адрэагавалі на скаргу Таліна ў Еўропе. Кіраўнік еўрадыпламатыі Кая Калас назвала тое, што адбылося, "надзвычай небяспечнай правакацыяй" і спробай "выпрабаваць рашучасць Захаду".