3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Літоўцы з асцярогай чакаюць абагравальны сезон
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Надыход абагравальнага сезона выклікае ў літоўцаў сур'ёзную заклапочанасць: 36 % грамадзян краіны збіраюцца скараціць іншыя траты, каб хапіла грошай на абаграванне.
Для 18 % абагравальны сезон стаў катастрофай: яны нават маюць намер скараціць выдаткі на лекі і пражытак, 4 % літоўцаў не збіраюцца плаціць за абаграванне наогул: проста таму, што ім гэта не па сілах.
Характэрна, што больш за ўсё праблем аплата ацяплення стварае для 30-гадовых: звычайна людзі ў гэтым узросце з'яўляюцца самымі плацежаздольнымі. А вось мірыцца з тым, што прыйдзецца памерзнуць, часцей за ўсё гатовы пажылыя літоўцы: з іх 40 % маюць намер прыкруціць вентылі батарэй для эканоміі.