3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Літва з-за закрыцця межаў можа паступова знікнуць з гандлёвай карты Еўропы
Літва можа паступова знікнуць з гандлёвай карты Еўропы. Такія прагнозы датычна закрыцця межаў з Беларуссю зрабілі ў транспартна-лагістычным альянсе прыбалтыйскай рэспублікі, які аб'ядноўвае 25 найбуйнейшых кампаній сферы перавозак.
У арганізацыі адзначылі, што праблема выйшла за рамкі проста транспартнай, паколькі індустрыя ўжо адчувае негатыўныя наступствы закрытых межаў. Б'юць трывогу і ў Асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Літвы Linava. Там сітуацыю на мяжы назвалі блізкай да катастрафічнай. І адзначылі: калі мяжа не будзе адкрыта, літоўскіх перавозчыкаў выцесняць з рынку. Увесь сектар страціць каля 1 млрд даходу за год.
Літоўскія перавозчыкі ўжо прыгразілі ўладам пратэстамі.
Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камітэта, на тэрыторыі Беларусі зараз знаходзяцца амаль 5 тыс. літоўскіх цягачоў і прычэпаў.















