3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Макрон зацвердзіў новы кабмін, які назвалі самым "правым" за ўсю гісторыю

У Францыі зацверджаны састаў новага ўрада - у ім 35 імёнаў. Ключавыя пасады захавалі члены папярэдняга кабінета.
Макрон пакінуў кіраўнікоў МУС, МЗС і Мінабароны. Затое быў прызначаны новы міністр фінансаў. Менавіта ён разам з міністрам, адказным за дзяржаўныя рахункі, будзе скаладаць новы бюджэт на 2025 год.
Нагадаем, разгляд адпаведнага законапраекта ў лістападзе прывёў да вотуму недаверу і адстаўкі ранейшага ўрада. Аднак і новы кабмін ужо выклікае пытанні. Яго называюць самым "правым" за ўсю гісторыю.
Лідар партыі "Патрыёты" Фларыян Філіпа заявіў, што прызначаныя міністры, якія працавалі яшчэ пры Аландзе, добрыя толькі ў падначаленні Бруселю. Новы ўрад ён назваў ганьбай і заклікаў да вотуму недаверу ў той жа дзень, калі адновяцца пасяджэнні Нацыянальнага сходу.