3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
МУС Грузіі: затрымана пяцёра арганізатараў акцыі пратэсту ў Тбілісі
Муніцыпальныя выбары ў Грузіі заходнія НВА і НКА паспрабавалі абвінуць у каляровую рэвалюцыю і вывелі на вуліцы Тбілісі пратэтоўцаў пад флагамі ЕС і ЗША.
Дэманстранты патрабавалі ўрад скласці паўнамоцтвы і вярнуць курс на збліжэнне з Еўрасаюзам. Нібы мірная акцыя, як заяўлялі яе арганізатары, амаль адразу перарасла ў пагромы, вандалізм, падпалы і выбудоўванне барыкад. Пратэстоўцы спрабавалі ўзяць штурмам прэзідэнцкі палац. Паліцыя была вымушана прымяніць спецсродкі.
Падчас беспарадкаў пацярпелі 21 праваахоўнік і 6 дэманстрантаў. МУС Грузіі заявіла аб затрыманні ўсіх пецярых членаў аргкамітэта пратэстнай акцыі. Сярод іх - былыя генпракурор і намначальніка Генштаба краіны, а таксама члены апазіцыйных партый. Прэм'ер Грузіі ўсклаў на пасла ЕС адказнасць за беспарадкі ў Тбілісі, абвінаваціўшы яго ў спробе звяржэння канстытуцыйнага ладу.