3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
На парламенцкіх выбарах у Малдове зафіксаваны 344 парушэнні
Парламенцкія выбары ў Малдове суправаджаюцца маштабнымі фальсіфікацыямі. 344 парушэнні, уключаючы подкуп выбаршчыкаў і перапоўненыя з самай раніцы урны.
На замежных участках сітуацыя не менш напружаная. У шэрагу краін назіральнікі сутыкнуліся з адмовамі ў акрэдытацыі і абмежаваннем доступу. У сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя, дзе невядомыя прапаноўваюць 50 еўра за голас на карысць партыі "Дзеянне і салідарнасць" і 20 еўра за прыведзенага выбаршчыка. А ў школах патрабуюць ад бацькоў фота бюлетэняў, якія пацвярджаюць галасаванне за кіруючую партыю.
Канстанцін Прыдыбайла, спецыяльны карэспандэнт тэлеканала RT (Расія):
"Малдова - гэта ўнікальная краіна, у якой прэзідэнт выбраны дыяспарай, якая не пражывае ўнутры краіны. І тое ж самае зараз будзе з парламентам. Такім чынам мы проста атрымаем маналітны склад, які зацэменціруе леваліберальную дыктатуру. На чале з Маяй Санду яны змогуць рабіць што заўгодна".
На фоне недаверу да легітымнасці парламенцкіх выбараў у Малдове экс-прэзідэнт краіны Ігар Дадон падкрэсліў той факт, што Санду ўжо дапускае магчымасць анулявання вынікаў па аналогіі з сітуацыяй у Румыніі. Ён заклікаў прыхільнікаў выйсці на мірны пратэст перад будынкам парламента, каб абараніць "відавочную перамогу" апазіцыі.