3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Нідэрланды размесцяць ваенную інфраструктуру на ўсходзе НАТА
Усходняя мяжа НАТА працягвае ператварацца ў зону актыўнай мілітарызацыі. Са снежня Нідэрланды размесцяць у Польшчы зенітна-ракетныя комплексы Patriot і Nasams, а таксама сістэмы барацьбы з беспілотнікамі.
Чарговы крок па нарошчванні ваеннай інфраструктуры альянсу падаецца пад маркай абароны і навучання. Як заявілі ў абаронным ведамстве каралеўства, тэхніка будзе накіравана для "ўмацавання супрацьпаветранай абароны і абароны лагістычнага вузла падтрымкі Украіны".
Раней паведамлялася, што ў верасні Амстэрдам ужо перакінуў знішчальнікі F-35 на польскія аэрадромы. У рамках навучання ў Польшчу таксама прыбудуць каля 300 нідэрландскіх вайскоўцаў. Паводле слоў міністра абароны, гэтыя меры прымаюцца нібыта для стрымлівання Расіі і абароны зоны дзеяння дамовы НАТА.