3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Прэм'ер Францыі, які падаў у адстаўку, правядзе перамовы аб фарміраванні кабміна
Себасцьен Лекарню правядзе перамовы аб фарміраванні новага кабінета міністраў, такое даручэнне яму даў прэзідэнт Пятай рэспублікі Эмануэль Макрон. Перамовы павінны прайсці да вечара 8 кастрычніка.
Пакуль жа Францыя перажывае востры крызіс улады - лідары апазіцыйных партый запатрабавалі адстаўкі новага ўрада, а некаторыя - роспуску парламента і адстаўкі Макрона.
За тое, каб прэзідэнт Францыі пакінуў пасаду, выступае і большасць грамадзян Пятай рэспублікі - ідэю падтрымалі 73 % удзельнікаў сацапытання, які правяла кампанія Toluna-Harris Interactive.
Пры гэтым 76 % ускладаюць менавіта на Макрона асноўную віну за палітычную сітуацыю, якая прывяла да адстаўкі прэм'ер-міністра. Прыкладна такія ж вынікі паказалі і тры іншыя сацдаследаванні - за адстаўку кіраўніка дзяржавы, як найлепшы варыянт урэгулявання палітычнага крызісу, выступілі ад 51 да 70 % удзельнікаў.