3.76 BYN
3.02 BYN
3.43 BYN
Расія запрасіла пасяджэнне СБ ААН па Украіне ў сувязі з пагрозамі міру з-за дзеянняў краін Еўропы

Расійская Федэрацыя запрасіла пасяджэнне СБ ААН па Украіне. Пра гэта паведаміў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі, піша ТАСС.
Чакаецца, што пасяджэнне будзе прызначана на пятніцу, 30 мая.
Па яго словах, Расія на пасяджэнні СБ ААН мае намер узняць тэму пагрозы міру, што паходзіць ад краін Еўропы, якія спрабуюць перашкодзіць украінскаму ўрэгуляванню.
"Еўрапейскія спонсары кіеўскага рэжыму запрасілі пасяджэнне па гуманітарнай сітуацыі ва Украіне на 15:00 па Нью-Ёрку (22:00 па мінскім часе) 29 мая. Мы ў сваю чаргу запрасілі пасяджэнне ў сувязі з пагрозамі міжнароднаму міру і бяспецы з-за зеянняў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія спрабуюць перашкодзіць намаганням па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу. Грэчаскае старшынства, як мы чакаем, прызначыць яго на 10:00 па Нью-Ёрку (17:00 па мінскім часе) 30 мая", - паведаміў дыпламат.