3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Шмат'ярусныя пірагі. Выставу караваяў з 6 раёнаў - рэкардсменаў страны прадэманстравалі ў Мінску
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сімвал працоўнай доблесці нашых хлебаробаў. У Мінскім аблвыканкаме - выстава караваяў з 6 раёнаў: Нясвіжскага, Слуцкага, Мінскага, Капыльскага, Дзяржынскага і Барысаўскага, якія намалацілі звыш 100 тыс. тон збожжа. Як падзяка аграрыям за плённую працу - кулінарныя шэдэўры.
Шмат'ярусныя пірагі з палявымі кветкамі і сакавітым калоссем, пастаральнымі матывамі і выявамі славутасцей. Больш каларытных караваяў убачым на "Дажынках" у Заслаўі.