3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Рамеснікі рыхтуюцца да "Дажынак" у Заслаўі. Чым будуць ўпрыгожваць фестываль хлебаробаў
Народныя ўмельцы рыхтуюць калекцыю сувеніраў для горада майстроў і галоўныя сімвалы "Дажынак" – снапы і караваі. Прыгажосць палёў, разнастайнасць злакавага ўраджаю і аўтэнтычныя пасланні - мікс у гонар нашых працаўнікоў сяла.
Ураджай - звыш 2 млн 200 тыс. тон збожжа і рапсу. Мінская вобласць - рэгіён-лідар, рэгіён - рэкардсмен жніва 2025. 20 верасня Заслаўе сустрэне галоўны фестываль хлебаробаў. Зазірнём у закуліссе "Дажынак" і даведаемся, як рыхтуецца сімвалічны атрыбут сёння.
Золата палёў прывяло нас у Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў. У гэтай творчай скарбонцы толькі невялікая частка спадчыны. Саламяныя буслы, пышныя снапы-букеты і аб'ёмныя ілюстрацыі, прысвечаныя "Дажынкам" - экаакцэнты, што ўпрыгожвалі фестываль хлебаробаў у мінулыя гады.
Перш чым пачаць увасабленне аўтарскіх эскізаў, майстры асаблівым чынам нарыхтоўваюць пругкія струны-сцябліны. Пшаніца, лён, авёс, жыта, кветкі і трава. Экабукеты ў розных варыяцыях. Вялізныя і мінімалістычныя снапы адправяцца ў Заслаўе.
Ганаровая місія сёлета ў Марыі Апяцёнак. Ад эскізу і экаакцэнтаў да мастацкага ўвасаблення галоўнага сімвала - снапа Маладзечанскага раёна. Прыгажосць палёў, разнастайнасць злакавага ўраджаю і аўтэнтычныя пасланні - мікс у гонар нашых працаўнікоў сяла.
Святкаванне "Дажынак" у Заслаўі пройдзе адразу на некалькіх сцэнах. Побач размесціцца гарадок рамеснікаў з сувенірамі ручной працы. Бадай, самыя папулярныя – лялькі ў аўтэнтычным строі.
Сімвалічнае адкрыццё новых аб'ектаў гарадской інфраструктуры, віншаванні і асабістыя ўзнагароды ў гонар герояў жніва, а таксама творчыя прызнанні ад музычных калектываў і народных майстроў. Ужо 20 верасня Заслаўе гасцінна сустрэне гасцей і дэлегацыі з усёй Мінскай вобласці.