3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Турцыі новы ачаг узгарання. Уначы пажар успыхнуў у наваколлях Антальі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Турцыі новы ачаг узгарання. Лясны пажар успыхнуў уначы ў наваколлях Антальі, дзе размешчаны папулярныя сярод турыстаў гасцініцы. Пажарныя займаюцца ліквідацыяй агню, аднак ім перашкаджаен моцны вецер.
Былі эвакуіраваны жыхары 150 дамоў у наваколлях Аланьі. Лясныя пажары разгарэліся таксама і ў іншых правінцыях. У гатэлях Белека гэтай ноччу таксама праходзіла эвакуацыя. У тушэнні пажараў задзейнічаны 14 самалётаў, 20 верталётаў і больш за 800 чалавек. Прычына ўзгаранняў высвятляецца.