3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Трамп ізноў заявіў пра намер "пасадзіць за адзін стол" Пуціна і Зяленскага
Трамп ізноў заявіў пра намер "пасадзіць за адзін стол" прэзідэнтаў Расіі і Украіны. І падчас пасяджэння Кабінета міністраў кіраўнік Белага дому адзначыў, калі ход перамоў яго не задаволіць, ён гатовы звярнуцца да палітыкі санкцый.
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:
"Я хачу, каб гэта спынілася. І гэта будзе не сусветная вайна, а эканамічная вайна, і яна будзе дрэннай. І гэта будзе дрэнна для Расіі. А я гэтага не хачу. Але мне таксама трэба ўлічваць, што не ўсё так адназначна. Зяленскі таксама не зусім невінаваты, разумееце? Для танга патрэбны двое".
Трамп таксама ўдакладніў, хоць у яго на гэты момант "нармальныя" адносіны з Зяленскім, яны ўсё ж змяніліся, ЗША больш не ўкладваюцца ва Украіну фінансава. Усё ваеннае абсталяванне, якое адпраўляецца Кіеву, аплачвае НАТА.
Фота ТАСС