3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Трамп пагражае краінам БРІКС
Абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што ўвядзе 100-працэнтныя пошліны, калі краіны БРІКС створаць новую валюту або адмовяцца ад долара.
Таксама ў сваёй сацсетцы Трамп падкрэсліў, што ўсім дзяржавам, якія паспрабуюць адмовіцца ад амерыканскай валюты, прыйдзецца адмаўляцца і ад рынку Злучаных Штатаў.
Раней увесці на тэрыторыі БРІКС альтэрнатыўную долару валюту ўжо неаднаразова прапаноўваў бразільскі прэзідэнт.
Пры гэтым расійскі лідар у пачатку лістапада заявіў, што гаварыць пра адзіную валюту БРІКС яшчэ рана, у дзяржаў аб'яднання пакуль няма такой мэты. Па словах Пуціна, для гэтага трэба ў першую чаргу дабіцца большай інтэграцыі эканомік краін - удзельнікаў БРІКС.