3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
У Малдове адкрыліся ўчасткі для выбараў у парламент

28 верасня ў Малдове праходзяць выбары ў парламент. Для ўдзелу зарэгістраваны 22 канкурэнты: 15 партый, 3 блокі і 4 незалежныя кандыдаты.
Паводле сацапытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж кіруючай партыяй "Дзеянне і салідарнасць" (ПАС) і "Патрыятычным блокам сацыялістаў, камуністаў, Будучыня Малдовы і Сэрца Малдовы". Першых падтрымлівае прэзідэнт Мая Санду, другіх - былыя кіраўнікі Малдовы Ігар Дадон і Уладзімір Варонін.
Напярэдадні выбараў рэжым правёў дасканалую падрыхтоўку - многіх апазіцыйных кандыдатаў адхілілі, правялі сотні рэйдаў і дзясяткі арыштаў.
Як і раней, улады актыўна выкарыстоўваюць дыяспару ў ЕС для сваёй падтрымкі. За мяжой будзе працаваць 301 пункт для галасавання.
Пры гэтым у Расіі, дзе права голаса маюць каля 250 тыс. малдаван, працуе ўсяго два ўчасткі і дастаўлена 10 тыс. бюлетэняў. Нераўнацэнны падыход і ў самой Малдове - у Прыднястроўі для галасавання адчынена ўсяго 12 участкаў.
Да таго ж улады пачалі рамонт некалькіх мастоў праз Днестр. Папярэднія вынікі галасавання стануць вядомы ў ноч на панядзелак 29 верасня.