3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Ташкенце стартуюць Дні культуры Беларусі
4 лістапада ў Ташкенце стартуюць Дні культуры Беларусі. Таксама запланавана сустрэча беларускага міністра культуры Руслана Чарнецкага з узбекскім калегам Азадбекам Назарбекавым.
Сярод тэм - падрыхтоўка кадраў, абмен вопытам па ўкараненні інавацый і інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры і мастацтва.
Аляксандр Агароднікаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Узбекістане:
"Трэба прызнаць, што ўжо доўгі час не было нашых Дзён культуры тут. І хацелася б, каб гэта было рэгулярна. Так сама, як і ўзбекская культура каб была перыядычна прадстаўлена на нашай беларускай зямлі".
На думку пасла, грамадзяне дзвюх краін будуць вельмі рады, калі Дні культуры стануць штогадовай практыкай. Для гэтага трэба будзе выкарыстоўваць і рэгіянальныя пляцоўкі. "Нашы Дні культуры будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках. Адкрыццё і асноўны гала-канцэрт у нас будзе ў Тэатры оперы і балета - гэта цэнтральная пляцоўка. На другі дзень мы паедзем у рэгіён, у Алмалык, і пакажам там наша сцэнічнае мастацтва, канцэртнае", - расказаў Аляксандр Агароднікаў.
Ён таксама адзначыў, што праграма будзе вельмі насычанай. У складзе творчых калектываў 57 чалавек. "Пакажам і класічны танец, і балет, і песеннае мастацтва, і традыцыйныя беларускія рамёствы", - дадаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.
Пачнуць гэты дзень з ускладання кветак да помніка Якубу Коласу.















