3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Умераў: Кіеў гатовы да поўнага спынення агню і да прамых перамоў на самым высокім узроўні
Перамовы ў Стамбуле працягваюцца. Пачалася ўжо другая трохбаковая сустрэча дэлегацый Расіі, Украіны і Турцыі. Гэта першыя прамыя перамовы паміж Масквой і Кіевам з вясны 2022 года. Прычым, як паведамляюць СМІ, чакаецца, што пасля таго, як бакі скажуць вітальныя словы, сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый працягнецца без пасрэднікаў.
Гадзіну таму завяршыліся перамовы прадстаўнікоў Турцыі, ЗША і Украіны. Кіраўнік украінскай дэлегацыі Умераў назваў іх прадуктыўнымі. І толькі што з'явілася заява міністра абароны Украіны. Рустэм Умераў заявіў, што Кіеў гатовы да поўнага спынення агню і да прамых перамоў на самым высокім узроўні.