3.64 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Віктар Орбан прадказаў распад Еўрасаюза
Прэм'ер-міністр Венгрыі рэзка раскрытыкаваў кіраўніцтва Еўрапейскага саюза. Віктар Орбан заявіў: фінансавы крызіс, міграцыі, войны і каласальныя беды наймацнейшым чынам ударылі па ЕС.
Лідары, "якія аказаліся ліліпутамі", не спраўляюцца з гарой даўгоў, мігрантамі і вулічным насіллем.
Віктар Орбан, прэм'ер-міністр Венгрыі:
"З цяжкім сэрцам гавару: праз 35 гадоў надзея, што для бяспечнага жыцця хопіць адной змены эпох, рассеялася. Еўрапейскія лідары ўсё сапсавалі, шанц быў выпушчаны. Перад намі стаіць кантынент банкруцтва пад назвай Еўрапейскі саюз, членамі якога з'яўляемся і мы. Венгрыя - наша радзіма, Еўропа - наш дом. Што будзе зараз?"
Па словах венгерскага палітыка, калі Еўрасаюз прадоўжыць рухацца ў тым жа напрамку і весці тую ж эканамічную палітыку, што і зараз, то можа за найбліжэйшыя два-тры гады разваліцца. Менавіта таму Будапешт выбірае ўласны шлях развіцця і дыктат Бруселя адхіляе.