3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Духоўны фестываль у Браславе - цудатворная ікона збірае вернікаў
22 жніўня ў Браславе стартуе двухдзённы фестываль у гонар духоўнай святыні края і Беларусі - цудатворнай іконы Маці Божай Браслаўскай, якую яшчэ называюць Каралевай азёр.
Каталіцкі форум традыцыйна збірае сотні вернікаў, многія пілігрымы дабіраюцца да Браслава пешкам або на веласіпедах.
Непаўторны каларыт святу надае начная працэсія, якая апоўначы абыходзіць увесь Браслаў. Шэсце ўзначальвае вобраз Марыі Браслаўскай, калона людзей рухаецца з запаленымі свечкамі.

Галоўнай падзеяй другога дня фестывалю стане ўрачыстае набажэнства, якое ўзначаліць прадстаўнік святога Рыма ў Беларусі.
Прамую трансляцыю гэтай падзеі з Браслава Белтэлерадыёкампанія будзе весці 23 жніўня ў 11:30 на тэлеканале "Беларусь 3".
Таксама на фестывалі будзе працаваць здымачная група "Першага інфармацыйнага".