3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Дзень бібліятэк у Беларусі аб'яднаў больш за 5 тыс. кніжных сховішчаў па ўсёй краіне
Аўтар:Аляксандра Трушкевіч
Звыш 5 тыс. кніжных сховішчаў Беларусі аб'яднаў у 2025 годзе Дзень бібліятэк. У нашай краіне яго адзначаюць з 2001 года. Дату - 15 верасня - выбралі ў гонар заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Каля 7 тыс. публічных бібліятэк, 6 тыс. навуковых супрацоўнікаў і мільёны друкаваных матэрыялаў у фондах. Беларусь - краіна слова. Менавіта на скарынаўскай зямлі жылі і стваралі вядомыя пісьменнікі і літаратары. Залатымі літарамі ў гісторыю ўпісаны імёны Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых.
Як прыцягнуць увагу сучаснага чытача, а галоўнае - чым здзівіць юнага аматара друкаванага слова? Адказ на гэтае пытанне шукаюць і знаходзяць як у сталіцы, так і за яе межамі. Падрабязнасці ў відэа.