3.69 BYN
3.01 BYN
3.50 BYN
Фестываль "Еўразія.DOC": Жыццёвыя гісторыі на вялікім экране - гарачыя дыскусіі ў зале
Завяршылася ўнікальная культурная падзея - фестываль дакументальнага кіно "Еўразія.DOC". 3-га кастрычніка назвалі імя пераможца. Ім стаў Уладзімір Сумашэдаў, аўтар расійскага фільма "Вораг № 3".
Сёлета ў праграме было 35 стужак з 9 краін. Напярэдадні гэтыя фільмы бачылі ў Смаленску, ацаніў іх і беларускі глядач. У Мінск прывезлі 20 карцін.
Атмасфера свята і адначасова лёгкага суму пануе ў кінатэатры "Беларусь" таму, што фестываль падышоў да канца. За час яго працы беларуская публіка ўбачыла 20 дакументальных карцін. Усе паказы былі бясплатнымі. Геаграфія кінастужак шырокая - ад Таджыкістана і Азербайджана да Арменіі і Латвіі.
Галоўнымі тэмамі сталі гістарычная памяць, сучасныя сацыяльныя выклікі і проста дзіўныя чалавечыя лёсы. Дарэчы, цікавы факт: многія з гэтых фільмаў знятыя маладымі рэжысёрамі, якія працуюць у жанры дакументальнай драмы. Г.з., гэта не сухая хроніка, а сапраўдныя гісторыі з жывымі эмоцыямі (падрабязнасці ў відэа).