3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
"Лiстапад-2025": кінамарафон перамяшчаецца ў сталічныя кінатэатры
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Больш як 150 прац з усяго свету і яркія эмоцыі гледачоў. Сёння другі фестывальны дзень "Лістапада". І кінамарафон перамяшчаецца ў сталічныя кінатэатры "Цэнтральны", "Масква" і Перамога".
У афішы - асноўныя конкурсы ігравых і неігравых фільмаў, а таксама Дзень кінематаграфіі Італіі. Свае дзверы адкрые і Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", дзе адбудзецца сустрэча з актрысай і рэжысёрам фільма "Далікатная кветка" Май Тху Хуэен. Госця прыбыла з В'етнама. Прадзюсар, рэжысёр і эксперт па міжнародным кінарынку распавядзе, як папулярызоўваць нацыянальнае кіно на сусветнай арэне. За тыдзень сталічныя кінаманы ўбачаць больш як 150 кінастужак з 41 краіны.















