3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
"Лістапад-2025": укараненне ШІ ў сучаснае кіно абмеркавалі за круглым сталом
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінскія кінатэатры за тыдзень "Лістапада" пакажуць больш як 150 карцін. У афішы свята - творчыя сустрэчы і майстар-класы.
1 лістапада ў Нацбібліятэцы адбыўся круглы стол Саюзнай дзяржавы. Тут сабраўся ўвесь цвет кінаіндустрыі Беларусі і Расіі: народныя артысты, рэжысёры, заслужаныя дзеячы мастацтва, а таксама студэнты Акадэміі мастацтваў. У фокусе дыскусіі - асэнсаванне ролі кінематографа ў захаванні агульнай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама ў фарміраванні духоўных арыентыраў.
Адным з важных пытанняў дыскусіі стала ўкараненне штучнага інтэлекту ў сучаснае кіно. Новыя тэхналогіі ўжо змяняюць гэту сферу, але ці зможа штучны інтэлект замяніць жывога чалавека на экране?















