3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
На "Лістападзе" ўпершыню выберуць лепшую кароткаметражку
На ХХХI Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" упершыню пройдзе конкурс кароткаметражных фільмаў. Усяго сёлета будзе 8 конкурсных праграм. Выберуць лепшыя - гульнявыя, негульнявыя і анімацыйныя фільмы, стужкі для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік", а таксама знойдуць новыя імёны ў "Кіно маладых".
Акрамя таго, у праграму фестывалю ўключаны Дні нацыянальнага кіно дзяржаў-членаў і назіральнікаў ЕАЭС. Паводле ініцыятывы грамадскіх аб'яднанняў пройдуць круглыя сталы з удзелам вытворцаў кінапрадукцыі з розных краін і старшыняў саюзаў кінематаграфістаў. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 31 кастрычніка па 7 лістапада.
Паказы будуць арганізаваныя не толькі ў Мінску, але і ў абласных і раённых цэнтрах, каб уся краіна адчувала сябе датычнай да кінафоруму.