3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Пазнякоў: Вялікая Перамога - скрэпа, якая будзе мацаваць беларусаў і расіян
У рамках Дня беларускага пісьменства пісьменнікі не толькі сустракаюцца са сваімі чытачамі, але дзеляцца меркаваннямі. Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхаіл Пазнякоў распавёў, ці цікавая сёння расіянам беларуская літаратура.
Міхаіл Пазнякоў:
"У нас агульная Вялікая Перамога, і гэта скрэпа, якая нас мацавала сёння і будзе мацаваць і далей. А пісьменнікі ўмацоўваюць творчыя стасункі з калегамі з Расіі - ад Калінінграда, Санкт-Пецярбурга і да Чукоткі. У нас многа сумесных праектаў, абменаў дэлегацыямі, узаемаперакладаў, выданняў сумесных кніг. Расіяне часта прымаюць удзел у нашых святах".
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі паказаў кнігу, якая выдадзена Астраханскім рэгіянальным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расіі, якая выйшла толькі ў Мінску і Астрахані.
"Яшчэ ёсць кніга "Вялікая Перамога - на вякі", у якой надрукаваны пісьменнікі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ліпецка і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Кніга прысвечана мужнасці народа", - дадаў Міхаіл Пазнякоў.