3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
У Мінску адбылася прэм'ера фільма "Класная"
На вялікіх экранах Беларусі адбыўся прэм'ерны паказ кінастужкі пра маладога настаўніка "Класная".
Білеты на прэм'еру раскупілі за некалькі тыдняў. Першыя квіткі з'явіліся ў продажы ў Дзень ведаў - 1 верасня. У кінатэатры "Масква" нават спецыяльна быў арганізаваны дадатковы сеанс для гледачоў.
Над карцінай працавалі больш чым 100 чалавек. 90 хвілін хронаметражу і 13 месяцаў работы. Для рэжысёра стужкі Кірыла Халецкага гэта другі поўны метр. У рабоце над фільмам прыняў удзел і міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі.
Па яго словах, ён асабіста ўдзельнічаў у працэсе, пачынаючы ад сцэнарыя і заканчваючы здымачным перыядам, поствытворчасцю, чыставым мантажом.
"Гэта атрымаўся выдатны, вельмі добры фільм пра нашых настаўнікаў. І, дарэчы, дзякуй і Міністэрству адукацыі, таму што яны нам вельмі дапамаглі ў кансультацыйным плане", - падзяліўся міністр культуры.
Гісторыя фільма пачалася з конкурсу на лепшы сцэнарый. Перамог варыянт "Класная дама", які ў выніку быў перапісаны 12 разоў. Старт здымкам быў дадзены ў лютым 2025 года. У планах паказаць фільм па-за конкурсам на міжнародным кінафестывалі "Лістапад".