3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску можна ўбачыць працы фотамастака Міколы Гнісюка
Фоталетапіс кінематографа можна ўбачыць у мінскай галерэі "Універсітэт культуры".
Там адкрылася выстава, прысвечаная фотамастаку Міколу Гнісюку, якога называюць летапісцам не толькі беларускага, усяго савецкага і нават сусветнага кіно.
Аб'ектыў фотамайстра ўвасобіў постаці Уладзіміра Гасцюхіна, Віктара Турава, Стэфаніі Станюты, дынастыі Яроменкаў. Гнісюк здымаў і такіх сусветна знакамітых асоб, як Роберт дэ Ніра і Сафі Ларэн.
Фоталетапіс кінематографа - у галерэі "Універсітэт культуры"
У свой фотаальбом заслужаная артыстка Святлана Сухавей дадасць гэтыя кранальныя фота - яе кінастарты, юнацтва, шчаслівы час. Удалыя здымкі - сапраўдная знаходка для тых, хто працуе "ў кадры". Майстар Мікола Гнісюк у стварэнні прэзентабельных фота быў прафесіяналам з вялікай літары.
Нашы Уладзімір Гасцюхін, Стэфанія Станюта, Віктар Тураў, дынастыя Яроменкаў - фота буйным планам невыпадковыя. Мастак хацеў бачыць і нам паказаць вочы кожнага чалавека, а ў іх свет, душу, непаўторнасць патаемнага свету творчай асобы.
Мікола Гнісюк вядомы перш-наперш як партрэтыст. Для часопіса "Советский экран", з якім супрацоўнічаў, маэстра зрабіў больш за 400 вокладак. У мастака быў свой сакрэт добрага партрэтнага здымка: ён не любіў працаваць у студыях, не трываў штучных поз і позіркаў. Гнісюк шукаў натуральнасці і прагнуў перадаць душэўны свет акцёра.
На выставе шмат нерастыражаваных фота. Невядомыя кадры, звычайна закрытыя для шырокага гледача са здымачных пляцовак, па-за кулісным жыццём. Так, мала хто бачыў гэтыя рэдкія моманты прысутнасці фатографа на здымках нашай класікі: "Подых навальніцы" Віктара Турава і "Ідзі і глядзі" Элема Клімава. Большасць фота ўпершыню бачаць свет. Іх са сваіх сямейных архіваў дала жонка Міколы Гнісюка, журналіст і рэжысёр Надзея Майданская.
У галерэі - беларускі кіналетапіс ад Міколы Гнісюка. А ўвогуле яго фотаспадчына ахоплівае і слынную эпоху росквіту савецкага кіно. Маэстра здымаў айчынныя і міжнародныя кінафестывалі. У асабістым партфоліа фота Роберта дэ Ніра і Сафі Ларэн.
Сёлета Гнісюку споўнілася б 80. Сімвалічна - 100-годдзю беларускага кіно прысвечаны шэраг падзей і праектаў, часам спантанных. Напрыклад, паэтычны экспромт нарадзіўся прама тут, на выставачнай пляцоўцы.