3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Золата "Лiстападзiка" заваяваў фільм з Чарнагорыі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першыя вынікі падвёў кінафестываль "Лiстапад". Конкурс дзіцячага і юнацкага кіно аб'явіў уладальніка Гран-пры.
Золата "Лiстападзiка" атрымала кінастужка рэжысёра Гойкі Беркуляна "Планета 7693". Фільм прэзентавала Чарнагорыя.
У 2025 годзе лепшых вызначалі як дарослыя прафесіяналы, так і спецыяльнае дзіцячае журы, а таксама гледачы.
Сёлета на конкурс было пададзена 340 кінастужак, але да фінальных цітраў дайшлі толькі 6. Гэта работы з Расіі, Мексікі, Чарнагорыі, Ірана і Кітая.















