3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Звыш 200 юных талентаў выступяць на фестывалі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву"
Міжнародны фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" стартаваў у Магілёве. Беларускі горад стаў 18-м па ліку на шляху папулярнага фэсту.
30 канкурсантаў-вакалістаў і 10 харэаграфічных калектываў ад Брэста да Чэбаксар пакажуць свае нумары. Увогуле налічваецца звыш 200 юных талентаў.
З раніцы першага насычанага дня фестывалю былі майстар-класы ад журы, бо ў яго складзе знакамітыя творчыя людзі, якія пакарылі замежныя сцэнічныя пляцоўкі Пекіна, Вены.
Абмен вопытам, новыя знаёмствы - галоўная ідэя фестывалю не толькі журы, але і канкурсантаў. Пазітыў - галоўнае, чаго чакаюць ад шматлікіх сустрэч фэсту. Многія прыехалі ў Беларусь упершыню.
Беларусь і Расію аб'ядноўвае шмат, а ўжо тым больш творчасць, культура, традыцыі. 5 верасня канкурсанты гучна заявілі пра гэта са сцэны Палаца культуры вобласці, у тым ліку прызнаюцца ў любові да малой радзімы.
Вялікую частку конкурсу таленты правядуць у рэпетыцыях, кожнаму выдзелены час для саўндчэкаў.
Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю абяцае стаць яркай падзеяй, як і ўсе 4 дні фэсту, у якія праходзілі экскурсіі ў мемарыяльны комплекс у Буйнічах і Музей славы Магілёўскай вобласці. Таксама разгарнулі працу і творчыя лабараторыі, якія, на думку арганізатараў, змогуць раскрыць новыя таленты ўдзельнікаў.