3.74 BYN
2.94 BYN
3.42 BYN
28 кастрычніка 1939 года была прынята Дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў састаў БССР
Беларусы не прымаюць дыктату і імкнуцца быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Пра гэта сведчыць уся гісторыя беларускага народа і цярністы шлях да адзінства нацыі.
Спробы заняволіць беларусаў сустракаліся з маштабным супраціўленнем і партызанскім рухам. Так было і ў гады польскай акупацыі тэрыторыі Заходняй Беларусь. Насельніцтва імкнулася скінуць панскае ярмо і самааддана змагалася аж да вызвалення.
Дарэчы, менавіта 28 кастрычніка 1939 года ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. У гэты дзень 85 гадоў таму вынікі вызваленчага паходу Чырвонай Арміі атрымалі юрыдычнае афармленне. Дэпутаты Народнага сходу аднагалосна прынялі Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі і Дэкларацыю аб яе ўключэнні ў састаў БССР.
На вызваленай тэрыторыі будаваліся новыя прамысловыя прадпрыемствы. Дзякуючы гэтаму да канца 1940 года аб'ём валавой прамысловай прадукцыі павялічыўся больш як у 2 разы. Але самае галоўнае - беларусы атрымалі запаветную свабоду і змаглі ўз'яднацца ў адзінай дзяржаве.