3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду
Дзень, пра які трэба памятаць заўсёды. 9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
Ён быў абвешчаны Генасамблеяй ААН. Дата была выбрана невыпадкова: 9 снежня 1948 года была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.
Дакумент стаў першай дамовай па правах чалавека, прынятай Генасамблеяй. Усе 193 дзяржавы-члены, якія прынялі канвенцыю, аднагалосна пацвердзілі, што кожная краіна асобна адказвае за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, таксама папярэджвае такое злачынства, у тым ліку і падбухторванні да яго.
Мэта гэтага дня - павышаць вядомасць канвенцыі і паважаць памяць людзей, якія сталі ахвярамі генацыду.
Вось ужо некалькі гадоў Генеральная пракуратура Беларусі карпатліва расследуе справу аб генацыдзе беларускага народа. Кожная раскопка выкрывае страшныя кадры зверстваў фашысцкіх карнікаў і адчыняе белыя плямы гісторыі на людзей, якія зніклі без вестак, і спаленыя вёскі.
Фота БЕЛТА















