3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Ад Брэста да Магілёва: акцыя "Нашы дзеці" падарыла свята тысячам дзяцей па ўсёй Беларусі
Аўтар:Андрэй Ястрабаў
Самая чароўная і добрая акцыя "Нашы дзеці" пашырае геаграфію: 22 снежня віншаванні для маленькіх беларусаў гучалі ад Брэста да Магілёва. Здзейсніць мары, а яшчэ падарыць навагодні настрой - галоўная місія цэлага марафона ранішнікаў, карагодаў і казачных прадстаўленняў.
Утульна і святочна сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце, якая стала другім домам для сотні дзетак з усяго рэгіёна. Ёсць і тыя, хто застаўся без бацькоў, але не без увагі з боку дарослых і ў гэтыя пераднавагоднія дні. У гасцях кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой з падарункамі: сертыфікаты на набыццё медыцынскага абсталявання і мэблі, наборы прысмакаў (гл. відэа).















