3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларускае радыё 8 і 10 студзеня будзе трансліраваць выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты
Беларускае радыё пачынае трансліраваць перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
Яны прагучаць у радыёэфіры з 8:00 да 9:00 гадзін. 8 студзеня будуць выступленні Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка, а 10 студзеня - Ганны Канапацкай і Сяргея Сыранкова. Беларускае радыё можна слухаць па ўсёй Беларусі ў нацыянальным радыёплэеры і на сайце радыё.бел. Нагадаем, датэрміновае галасаванне ў Беларусі пачнецца 21 студзеня, а дзень выбараў прызначаны на 26 студзеня.