3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларуская чыгунка запусціла "Навагодні экспрэс"
Беларуская чыгунка запусціла навагоднія цягнікі ў сядзібу Дзеда Мароза - Белавежскую пушчу. Пасажыраў будуць суправаджаць правадніцы ў вобразах Снягурак. У дарозе - навагодняя праграма.
Найбліжэйшыя рэйсы - у суботу і нядзелю, затым - 24 і 25 снежня. Састаў адпраўляецца з Мінска ўвечары, а раніцай прыбывае на вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны турыстаў даставяць на камфартабельных аўтобусах у рэзідэнцыю галоўнага чараўніка.
У госці да Дзеда Мароза
У госці да навагодняга чараўніка! Беларуская чыгунка запускае напярэдадні святаў "Навагодні экспрэс" у галоўную сядзібу Дзеда Мароза - Белавежскую пушчу. Адпраўляецца цягнік са станцыі Мінск-Пасажырскі. Казачная атмасфера адчуваецца і на пероне.
У дарозе ў пасажыраў насычаная навагодняя праграма. Снягурка і Дзед Мароз падрыхтавалі шмат сюрпрызаў: інтэрактывы, загадкі, фотаквэсты і святочныя падарункі. Казачнай атмасферы дадаюць яркія агні, музыка і зімовы дэкор.
У Белавежскай пушчы для турыстаў падрыхтавана забаўная святочная праграма.
Навагодні экспрэс у маёнтак Дзеда Мароза будзе курсіраваць не толькі да канца снежня. 4 рэйсы запланаваны і на студзень.















