3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Беларускія дыпламаты далучылася да аднаўлення храма Вялікамучаніцы Ірыны
Адзінства беларусаў у стваральнай працы. Больш за 2 млн жыхароў нашай краіны навялі парадак у культурна-гістарычных і памятных месцах, лясніцтвах, прыдамавых тэрыторыях, паркавых зонах і сацыяльных аб'ектах на рэспубліканскім суботніку. Сабрана больш за 18 млн рублёў.
Суботнік прайшоў і за межамі Беларусі. Дыпламаты і супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Расіі працавалі на добраўпарадкаванні адной з самых старажытных цэркваў Масквы - у храме Вялікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім. Ён быў пабудаваны ў XVII стагоддзі ў гонар нараджэння дачкі цара Міхаіла Фёдаравіча Ірыны. Пасля рэвалюцыі быў закрыты. У царкве размяшчаўся цір, харчовая база і завод. Званіца была цалкам разбурана. У 90-я храм вярнулі царкве. Нягледзячы на тое, што ён практычна ляжаў у руінах, пачалася рэстаўрацыя. Ужо адноўлены дах і званіца, зараз ідуць фасадныя работы, а супрацоўнікі беларускага пасольства займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі.
Храм Вялікамучаніцы Ірыны мае статус падворка Беларускага экзархата. Таму нашы дыпламаты будуць дапамагаць да заканчэння рэстаўрацыі. Наперадзе самае цяжкае і выдатковае - унутраныя работы. Лічаць, што пад пластом пабелкі могуць знаходзіцца фрэскі, якія пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.















