3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Дзень юрыста адзначаюць у Беларусі
7 снежня Беларусь адзначае Дзень юрыста. Гэта прафесійнае свята тых, хто стаіць на варце правоў і законных інтарэсаў людзей. Вярнуць маці дзіця, наладзіць адносіны паміж былымі мужам і жонкай дзеля дзяцей - яны дапамагаюць словам, справай, а часам нават мяняюць лёсы.
Там, дзе пачынаецца канфлікт, на дапамогу прыходзіць юрыст. Спрэчныя пытанні, складаныя тэмы - усё гэта штодзённая праца адваката, каб наша жыццё было больш спакойным і знаходзілася пад абаронай.
Гэта не проста прафесія, гэта місія. Учыніў злачынства - патрэбен кваліфікаваны адвакат. Развод, раздзел маёмасці, з кім будуць жыць дзеці - патрэбен добры адвакат. Кампанія адстойвае свае інтарэсы ў судзе - патрэбен прафесіянал - дзёрзкі, смелы юрыст. Самі спецыялісты ў галіне юрыспрудэнцыі гавораць: салодкага ў гэтай прафесіі мала. Але яны тут і гатовыя дапамагаць людзям.
Кожны дзень да юрыстаў праходзіць шмат людзей, кваліфікаваную параду трэба даць кожнаму. Юрыспрудэнцыя - гэта не толькі прыватная дапамога, але і работа ў маштабным плане: бізнес, праекты, заканадаўства.
Напярэдадін прафесійнага свята ў Мінску сабраліся юрысты, бізнесмены, палітыкі для абмеркавання гэтых тэм. У "Прэзідэнт-Атэлі" адбыўся форум юрыстаў. Кожны год на ім абмяркоўваюць тэмы і рашэнні, з якімі мы сутыкаемся.
Грамадзяне маюць права на абарону, таму юрысты з намі. Іх карпатлівая праца можа паўплываць на лёс і выратаваць чыёсьці жыццё.















