3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Дзяржпагранкамітэт: з канца ліпеня чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Польшчу вырасла ў 13 разоў

За месяц (з 22 ліпеня) чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Польшчу павялічылася ў 13 разоў, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на Дзяржпагранкамітэт.
Чарга легкавога транспарту перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") з 22 ліпеня вырасла з 350 да 4630 адзінак.
"Нягледзячы на вялізную колькасць легкавога транспарту, на працягу ўсяго месяца сумежны бок афармляў у сярэднім 34 % аўто ад нормы. Грамадзяне Беларусі і краін Еўрасаюза, у тым ліку Польшчы, вымушаны знаходзіцца ў чарзе на мяжы каля сямі дзён", - падкрэслілі ў беларускім памежным ведамстве.
Па стане на 10:00 22 жніўня ўезду ў Польшчу чакаюць 4630 легкавушак і 100 аўтобусаў. Польскі пункт пропуску "Цярэспаль" застаецца адзіным даступным для руху ў Польшчу легкавога транспарту і аўтобусаў.