3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Дзяржынск актыўна рыхтуецца да абласнога фестывалю працаўнікоў сяла "Дажынкі"
Дзяржынск - найвышэйшы геапункт Беларусі з адпаведным ўзроўнем камфорту жыцця і гасціннасці.
Горад актыўна рыхтуецца да абласнога фестывалю працаўнікоў сяла "Дажынкі". Ідзе комплекснае добраўпарадкаванне і абнаўленне транспартнай лагістыкі, пашыраецца развіццё інфраструктуры і турыстычнага патэнцыялу. У распрацоўцы і дызайн-код сталіцы Мінскай вобласці 2026 года.
Трансфармацыя чакае і цэнтральную плошчу. Згодна з праектам, яе тэрыторыя пашырыцца амаль напалову. Гэта дазволіць на адной пляцоўцы прымаць у два разы больш гасцей - як удзельнікаў мерапрыемстваў, так і гледачоў. Гасцінная прастора стане ідэальным месцам для маштабных кірмашоў і свят. Менавіта тут размесцяць галоўны алімп для ўшанавання хлебаробаў падчас абласных "Дажынак".
У 2026 годзе Дзяржынск адзначыць і 880-годдзе. Да юбілейнай даты ён падыдзе абноўленым і прыгожым. Аб’ём работ наперадзе вялікі: рэканструкцыя гарадскога стадыёна, капітальны рамонт шматкватэрных дамоў, новы веламаршрут і добраўпарадкаванне месца памяці. З’явіцца і новы аб'ект - "Музей пад адкрытым небам". Экспанатамі стануць маляўнічыя муралы. Крутагор'е, Койданава, Дзяржынск - гэта назвы аднаго горада ў розныя часы, іх адлюструюць на фасадзе будынкаў.
Добраўпарадкаванне горада аб’яднае адзіная канцэпцыя, якая павінна падкрэсліць унікальнасць рэгіёна.















