3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Электробусы звяжуць Мінск і гарады-спадарожнікі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Фармат міжгародных перавозак асвоіў сталічны Белкамунмаш. На прадпрыемстве завяршаюць зборку двух электробусаў мадэлі Е-350. Гэтыя машыны стануць на рэгулярны маршрут Мінск - Астравец.
Чакаецца салон павышанай камфортнасці, кандыцыянеры, сістэмы бяспекі і мультымедыя для пасажыраў, а таксама функцыянальныя кабіны для вадзіцеляў.
У 2026 годзе запланавана паставіць больш як 3 дзясяткі такіх машын па маршрутах у гарады-спадарожнікі Смалявічы і Фаніпаль.















