3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Ігар Сергеенка наведаў Акадэмію адукацыі і абмеркаваў актуальныя тэмы да пачатку навучальнага года
1 верасня свае дзверы расчыняць звыш 2,5 тыс. школ, а за парты сядуць больш за 1 млн дзяцей. 21 жніўня ў Акадэміі адукацыі расставілі акцэнты ў працы педагогаў на новы адукацыйны перыяд. Яе наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Сергеенка.
Асаблівая ўвага надавалася эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці. Калектыў установы выконвае фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні ў сферы адукацыі, рэалізуе адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі, распрацоўвае і выпускае вучэбныя выданні.
Спіс тэм для абмеркавання быў шырокі. Спікера Палаты прадстаўнікоў распыталі аб магчымасці стварэння закона аб патрыятычным выхаванні, увядзенні адказнасці за фальсіфікацыю гісторыі і нават аб выкарыстанні штучнага інтэлекту ў заканатворчым працэсе.