3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
Каштоўныя артэфакты выяўлены ў Палацавым комплексе князёў Сапег у Ружанах
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Новыя археалагічныя матэрыялы папоўнілі скарбонку гісторыі Брэсцкай вобласці. Падчас правядзення рэстаўрацыйных прац у Палацавым комплексе князёў Сапег у Ружанах - а яны пачаліся яшчэ ў 2008 годзе - выяўлены падмуркі пабудоў эпохі Льва Сапегі і шэраг артэфактаў.
Ужо актыўна рэстаўруецца тэатральны корпус. Не менш цікавыя адкрыцці зроблены і падчас прац на цэнтральным двары. Там знаходзяцца сутарэнныя памяшканні, пра якія ніхто не падазраваў. Зараз даследчыкі плануюць вывучыць тэхніку мураў, памеры і планіроўку пабудоў, сабраць археалагічны матэрыял (больш падрабязна - глядзіце відэа).















