3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Крэдытная праграма "На родныя тавары" падоўжана - асартымент стаў больш шырокі
Крэдытная праграма "На родныя тавары" падоўжана да канца 2026 года. Пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Cпіс тавараў, на якія даецца крэдыт, значна пашырыўся. Зараз у ім ёсць ноўтбукі, персанальныя міні-камп'ютары, маніторы, сокавыціскалкі, электрапліткі, электрасамакаты, электрычныя прыборы ацяплення і шэраг іншай прадукцыі. А вось механізм застаўся нязменным - крэдыты па-ранейшаму даюцца на льготных умовах з выплатай 4 % гадавых. Аднак зараз уведзены дыферэнцыраваныя тэрміны (год, два і тры гады) пагашэння крэдытаў у залежнасці ад катэгорый тавараў.
"На недарагія тавары тэрмін крэдытавання вызначаецца да года. На больш дарагія тавары, такія як бытавая тэхніка, халадзільнікі, тэлевізары, мікрахвалевыя печы і шэраг іншых, да двух гадоў. І такія тавары, як сантэхнічнае абсталяванне, газавыя катлы, домабудаўнічыя групы тавараў, крэдытуюцца да трох гадоў. Таксама неабходна адзначыць, што раней выдадзеныя крэдыты па 992-й пастанове з'яўляюцца актуальнымі на той перыяд, які быў вызначаны крэдытнымі дагаворамі ў папярэднім перыядзе", - растлумачыла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Святлана Караткевіч.
Крэдытная праграма "На родныя тавары" запатрабаваная сярод беларусаў. За 2 гады заключана ўжо больш чым 215 тыс. дагавораў на суму амаль 1 млрд рублёў. Чакаецца, што падаўжэнне праграмы і пашырэнне спісу тавараў выкліча яшчэ большую цікавасць да прадукцыі пад брэндам "Зроблена ў Беларусі".















