3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Для павышэння якасці жыцця і камфорту жыхароў Мінска ў метро на рэйкі выйдуць новыя саставы. Іх прэзентаваў сталічны метрапалітэн. Курсіраваць цягнікі пачнуць па Аўтазаводскай лініі ўжо ў снежні.
Яны абсталяваныя сістэмай аўтавядзення, ёсць усе неабходныя электронныя памочнікі для машыністаў. Салон абсталяваны кандыцыянерамі, абаграваннем, зараднымі станцыямі для мабільных тэлефонаў.
Цягнікі праходзяць дадатковыя тэсціраванні, абкатку і наладку. Да канца года метрапалітэн закупіць яшчэ два аналагічныя саставы.















