3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Моцныя снегапады ўнеслі карэкціроўку ў работу Беларускай чыгункі на асобных участках
Беларуская чыгунка прымае меры для ліквідацыі наступстваў моцных снегападаў і забеспячэння стабільнай работы чыгуначнага транспарту. Асобная ўвага надаецца стварэнню бяспечных умоў для пасажыраў на станцыях і пешаходных пераходах.
Другія суткі чыгуначнікі ліквідуюць наступствы снегападаў. На станцыі Мінск-Паўночны таксама вядуцца работы па ачыстцы. Але ў цэлым, паводле інфармацыі спецыялістаў, рух рэгіянальных электрычак ужо арганізаваны згодна з графікам. Моцныя снегапады ўнеслі карэкціроўку ў работу Беларускай чыгункі на асобных участках. Цягнікі рухаюцца з адхіленнем ад графікаў. Зараз усе намаганні профільных служб мабілізаваныя на хутчэйшае аднаўленне руху. Усе гаспадаркі магістралі працуюць у штатным рэжыме. У ачыстцы ад снегу задзейнічана больш за тысячу работнікаў БЧ.

"Найбольш сур'ёзна мы стыхію адчулі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, таму там для нас, як для чыгуначнікаў, самая напружаная сітуацыя. У цэлым, па астатніх рэгіёнах пакуль сітуацыя аднолькавая. За самы кароткі перыяд мы выраўнуем графікі. Рэч у тым, што ў нас жа графік не толькі ўнутры Беларусі, у нас ёсць сумежныя тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, цягнікі заходзяць адтуль, туды накіроўваюцца, таму ў нас гэтыя праблемы могуць выяўляцца ў розных рэгіёнах. Гэта будзе ўплываць на рух. Але мы са свайго боку будзем рабіць усё магчымае, каб выконваць графік руху цягнікоў", - расказаў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч.
Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у кол-цэнтры Беларускай чыгункі па нумары 105. Пасажыраў просяць з разуменнем паставіцца да сітуацыі.















