3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
На 1 лютага ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 1 лютага ў Беларусі. Цыклон "Ляоні" перадаў стырно ўлады антыцыклону "Даніэль".
На змену кароткачасовай адлізе зноў прыйшлі моцныя маразы. Анамальна халоднае надвор'е захаваецца ў першыя лютаўскія дні. Начныя мінімумы будуць у межах ад 16 да 29 градусаў са знакам мінус. Месцамі тэмпература паветра складзе 33 градусы марозу, а дзённыя максімумы будуць вагацца ад мінус 8 градусаў у паўднёвых раёнах да мінус 20 градусаў у паўночных.















