3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Наталля Качанава: Развіццё рэгіёнаў застанецца прыярытэтным кірункам у наступнай пяцігодцы
Прыцягненне інвестараў у невялікія гарады і рэалізацыя інавацыйных праектаў дазваляюць выводзіць эканоміку рэгіёнаў на новы ўзровень. На гэтым акцэнтавала ўвагу старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас зносін з працоўнымі калектывамі Бешанковіцкага раёна.
Сярод новых прадпрыемстваў - фабрыка па выпуску цукерак. Інвестар з Кітая. Гэта прыклад рэалізацыі ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект". Вытворчыя цэхі адкрылі на месцы нявыкарыстаных плошчаў, працаўладкавалі больш за 70 чалавек.
Таксама Наталля Качанава наведала прадпрыемства па вытворчасці харчовых араматызатараў. Магутнасці дазваляюць выпускаць прадукцыю пад поўную патрэбнасць прадпрыемстваў краіны, адпадае неабходнасць імпарту. Вытворчасць арганізавалі ў аграгарадку, рабочыя месцы атрымалі 14 чалавек.
Фота БЕЛТА















