3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Навагодні экспрэс запусціла Беларуская чыгунка
Правадніцы ў вобразах Снягурак, і ў дарозе - навагодняя праграма. Беларуская чыгунка арганізавала навагоднія цягнікі ў сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.
Рэйсы ўжо стартавалі, найбліжэйшы адправіцца сёння вечарам з Мінска, а таксама 25 снежня.
У госці да Дзеда Мароза
У госці да навагодняга чараўніка! Беларуская чыгунка запускае напярэдадні святаў "Навагодні экспрэс" у галоўную сядзібу Дзеда Мароза - у Белавежскую пушчу. Адпраўляецца цягнік са станцыі Мінск-Пасажырскі. Казачная атмасфера адчуваецца і на пероне.
У дарозе ў пасажыраў - насычаная навагодняя праграма. Снягурка і Дзед Мароз прыгатавалі шмат сюрпрызаў: інтэрактывы, загадкі, фотаквесты і святочныя падарункі. Атмасферу казкі дапаўняюць яркія агні, музыка і зімовы дэкор.
У Белавежскай пушчы для турыстаў падрыхтаваная забаўляльная святочная праграма. Навагодні экспрэс у маёнтак Дзеда Марозу будзе курсаваць не толькі да канца снежня. 4 рэйса запланавана на студзень.















