3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Наведванне могілак у зонах адсялення на Радаўніцу будзе праходзіць па правілах
Інфармацыя для тых, хто на Радаўніцу будзе наведваць могілкі на адселеных тэрыторыях Беларусі. 20 і 21 красавіка ў зонах адчужэння і адсялення, дзе ўведзены кантрольна-прапускны рэжым, праезд да могілак дазволены без пропускаў. Пры гэтым абавязковая рэгістрацыя на КПП. Час знаходжання - з 8:00 да 17:00 і выключна для наведвання і добраўпарадкавання могілак. Пры сабе трэба мець пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу, дакументы на транспарт.
Трэба ўлічваць і асаблівасці наведвання месцаў пахаванняў на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім раёнах, якія знаходзяцца ў пагранічнай зоне. Уезд на тэрыторыю запаведніка толькі праз КПП. Непаўналетнія павінны быць у суправаджэнні бацькоў альбо асоб, якія іх замяняюць.
Васіль Шаблоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама:
"Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія наведваюць тэрыторыю Палескага дзяржаўнага радыяцыйнага запаведніка, неабходна загадзя атрымаць пропуску ў органах пагранічнай службы. Катэгарычна забараняецца адхіляцца ад маршруту, заходзіць у рэшткі будынкаў, распальваць вогнішчы, спальваць смецце".
Асаблівы парадак праезду будзе дзейнічаць і ў Нараўлянскім раёне. Пабываць на грамадзянскіх могілках на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання можна 21 красавіка з 10:00 да 15:00.















